Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2019.11.11 0
Універсітэт імя Ніла Гілевіча працягвае набор на падрыхтоўчыя курсы для вучняў 8-11 класаў, студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды па наступных прадметах:
гісторыя Беларусі,
матэматыка,
фізіка,
хімія,
біялогія,
беларуская мова,
англійская мова,
нямецкая мова,
польская мова.
Выкладанне вядзецца па-беларуску.
Заняткі праводзяцца ў офісе Таварыства беларускай мовы (г. Мінск, вул.Румянцава, 13) адзін раз на тыдзень па панядзелках, суботах ці нядзелях. Працягласць занятка - 80 хвілін, працягласць курса - 36 гадзін, кошт - 150 рублёў.
Даведкі і запіс на курсы па тэлефоне: (29) 638-33-59 спн. Эліна.