Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем на "Гістарычную школу" з Алегам Трусавым ужо сёння! (абноўлена)

2018.10.16 0

У аўторак, 16 кастрычніка, і аўторак, 23 кастрычніка, з 17:45 да 19:00 запрашаем на лекцыі і прагляды дакументальных гістарычных стужак з "Гістарычнай школай" на чале з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. 

16 кастрычніка Алег Трусаў распавядзе пра "Спадчыну Радзівілаў: Мір і Нясвіж". Будуць паказаны дакументальныя фільмы пра гісторыю гэтых мясцін.

23 кастрычніка адбудзецца лекцыя на тэму "Гістарычны цэнтр Нясвіжа"

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.


← вярнуцца ў навіны