Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

"Белавія": На борце паменела беларускай мовы, бо яе не разумеюць армяне і туркмены

2018.08.28 0

На сайце Нашай нівы выклалі матэрыял пра тое, што на борце самалётаў "Белавіі" паменела беларускай мовы.

Пасажыры «Белавія» усхваляваныя: ад 1 жніўня ў самалётах беларускай авіякампаніі амаль перастала гучаць беларуская мова.

Вось што піша ў сваім фэйсбуку Дзмітрый Дрыгайла, віцэ-прэзідэнт кампаніі "ТэлеТрэйд":

"Лётаю ці не штотыднёва. Падабаецца. Лаяльны кліент. Але. Ад 1 жніўня на рэйсах авіякампаніі беларускай мовы засталося вобмаль. Дагэтуль абвесткі рабіліся па-беларуску й па-ангельску. Ад цяпер вітаньне йдзе па-беларуску, па-руску, па-ангельску, а потым дэманстрацыя аварыйна-выратавальнага абсталяваньня – толькі па-руску й ангельску. Пілоты – таксама безь беларускай мовы, іншыя абвесткі пра гатоўнасьць салону й перасоўваньне дзьвярэй – таксама. Прапановы напояў-ежы –толькі па-руску.
Ок, я разумею, што, напэўна, камусьці карцела дадаць рускую мову на пералётах у Расею. Ок, я разумею, што, магчыма, хтосьці ў авіякампаніі раптоўна ўзгадаў пра роўнасьць дьзьвюх дзяржаўных моваў бла-бла-бла… Але я перапрашаю, якая ж тут роўнасьць?
Думаеце, гэта ўсё тычыцца толькі рэйсаў паміж Беларусьсю й Расеяй? Анягож! На мінулым тыдні на рэйсах Менск-Кіеў чуў тое самае. Беларускай мовы – фактычна адзін сказ, украінскай мовы няма, усё па-руску.
Маё меркаваньне – так мы ганьбім сваю краіну ў сваіх вачах і ў вачах іншаземцаў.
Прапановы: вярнуць, як было да 1 жніўня, і дадаць запіс хоць бы аднаго-двух сказаў на мовах тых краін, куды зьдзяйсьняецца пералёт."

"Фактычна па-беларуску бортправаднікі толькі вітаюцца, а ўсю астатнюю інфармацыю: дэманстрацыю аварыйна-выратавальных прыстасаванняў, прапанову ежы-напояў, гатоўнасць да вылету агучваюць толькі па-руску і па-англійску. Пілоты таксама вітаюць пасажыраў на борце самалёта па-руску. Адсюль вынікае лагічнае пытанне: чаму так? І чаму нельга рабіць абвесткі па-беларуску?"

Гэтыя пытанні мы адрасавалі прэс-сакратарцы «Белавія» Вользе Шчуко.

"Беларуская мова не знікала з бортаў беларускага перавозчыка, моўныя змены закранулі толькі iнфармацыю ў частцы дэманстрацыі ўзлётна-выратавальнага абсталявання.

Мы з павагай ставімся да беларускай мовы і менавіта таму, уся іншая інфармацыя (прывітанне, інфармацыя аб харчаванні, важная інфармацыя перад узлётам і пасадкай і іншае) аб'яўляецца бортправаднікамі на беларускай мове.

Дэманстрацыя выратавальнага абсталявання — адна з самых важных частак інфармацыі, якую бортправаднікі абавязаны данесці да пасажыраў.

Авіякампанія "Белавія" робіць усё, каб палёт праходзіў, у першую чаргу, бяспечна і камфортна.

Змены ў моўнай падачы інструктажа звязаны з вялікай колькасцю зваротаў грамадзян Казахстана, Туркменістана, Азербайджана, Грузіі, Арменіі і іншых, якія не валодаюць ні беларускай, ні англійскай мовамі, але разумеюць рускую», — гаворыцца ў афіцыйным пісьмовым адказе "Белавія".

Наталля Тур


← вярнуцца ў навіны