Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Грамадзян Вейшнорыі павіншавалі з 1 годам існавання!

2018.08.29 0

Грамадзянам Вейшнорыі прыйшлі лісты з віншаваннем на электронныя скрынкі з наступным тэкстам:

"Добры дзень, грамадзянін Вейшнорыі!

Краіна мары адзначае Першы год існавання дзяржавы! Першы год Незалежнасці!

За гэты час наша краіна прайшла шлях ад інтэрнэт-мема да сапраўднай дзяржавы з усімі адпаведнымі атрыбутамі.

Мы абралі Сойм - дэмакратычны парламент, які працуе на прынцыпах адкрытасці і стаіць на варце інтэрнэт-дэмакратыі. Як і ўсе дзяржавы, мы прайшлі праз парламенцкі крызіс, але паспяхова выйшлі з яго.

Мы прынялі Канстытуцыю і мноства іншых законаў. Пакуль палітыкі ў традыцыйных дзяржавах кажуць аб лічбавай дэмакратыі, мы ўжо гэта робім. Пакуль яны спрачаюцца пра крыптавалюты - мы ўжо яе інтэгравалі. Робім памылкі, але выпраўляем і вучымся. Намі ўжо напрацаваны бясцэнны досвед.

Мы становімся сапраўднай экстэрытарыяльным і наднацыянальным дзяржаўным утварэннем. Наша краіна развіваецца, папаўняецца новымі грамадзянамі, бо грамадзянства ў нас добраахвотнае. У нас сабраліся цікавыя крэатыўныя людзі, бо нудных людзей Вейшнорыя не цікавіць.

Прапануем адзначыць Дзень Незалежнасці Вейшнорыі нефармальнай сходкай ў бары! Падчас сустрэчы абмяркуем тое, што зроблена, ды планы развіцця на будучы год. Падрабязна пра сустрэчу: глядзіце на Facebook.

Вейшнорыя - краіна мары!

Будзьма разам і на сувязі:


← вярнуцца ў навіны