Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Навагодняя дзіцячая казка “Як літара Ў Каляды ўратавала”

2018.12.04 0

У Моладзевым театры эстрады 30 снежня, у нядзелю, а 18:00 пакажуць навагоднюю казку “Як літара Ў Каляды ўратавала”. Усім дзецям – салодкі пачастунак! Дзецям да 3-х год бясплатна! Квіткі ад 9,5 р. да 17 р. Інфалінія: (29) 8517706, (44) 5517706.

30 снежня а 18-00 маленькія і дарослыя гледачы змогуць ізноў пабачыць Літару Ў і яе сяброў на сцэне Маладзёжнага Тэатра Эстрады. Гэтым разам мы ўбачым новую казку з ужо знаёмай назвай – “Як літара Ў уратавала Каляды”.

Пра што ж новая казка, і ці сапраўды яна будзе істотна адрознівацца ад мінулагодняй??

“Так, будзе адрознівацца, і вельмі істотна!!!! Яська і Янінка будуць, як і летась, збіраць у Чароўным Бары  чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ – але перашкаджаць гэтым разам ім будзе не толькі Зюзя, але і багіня зімы Марана. Ярыла не дапаможа – бо ён да Вясны паляцеў у светлы Вырай. Уся надзея на Літару Ў нескладовае, і, канешне ж, на саміх дзяцей, на Яську і Янінку. Яны – наша будучыня, іх сувязь з Беларускай Зямлёй яшчэ не перерарваная, як у многіх іншых беларусаў” – расказваюць стваральнікі цыкла казак аб прыгодах Літары Ў Раман Арлоў і Кацярына Поцюс.

Нагадаем, што калі чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ не будуць сабраныя – Новы Год і Каляды не прыйдуць, і зіма будзе бясконцай.

Таксама гледачоў чакае прыемны сюрпрыз. Упершыню ў якасці каляднага падарунка можна будзе набыць кампакт-дыск з 9цю песнямі з цыкда казак аб прыгодах Літары Ў (зімовай, веснавой і восеньскай).

Да сустрэчы 30 снежня а 18-00 ў Маладзёжным Тэатры Эстрады.

Усім дзецям – салодкі пачастунак!

Інфалінія: (29) 8517706, (44) 5517706

Квіткі ад 9,5 р. да 17 р.

Спасылкі на продаж квітоў https://www.kvitki.by/rus/bileti/jak-ltara--kaljady-uratavala-266046/ 


← вярнуцца ў навіны