Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Алег Трусаў пра кнігу Сяргея Навумчыка "1993". Першы летапісец незалежнай Беларусі

2018.08.21 4

У гэтым годзе беларускі палітык і журналіст Радыё Свабода Сяргей Навумчык напісаў чарговую кнігу пра пачаткі новай беларускай дзяржаўнасці “Дзевяноста трэці”. Перад гэтым у яго былі напісаныя кнігі пра 1991, 1992, 1994 і 1995 гады — першыя гады існавання незалежнай беларускай дзяржавы. За многія гады сп. Навумчык сабраў вялікі архіў па найноўшай гісторыі Беларусі і, у першую чаргу, сценаграмы ўсіх сесій Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь ХІІ склікання.

Маючы несумненны журналісцкі талент, Сяргей Навумчык дзякуючы напісанню вышэйзгаданых кніг паступова станавіўся і прафесійным гісторыкам, які стараецца аб’ектыўна глядзець на падзеі і факты з розных бакоў і даваць ім прынцыповую ацэнку.

На маю думку, апошняя кніга Сяргея Навумчыка самая лепшая з шэрагу папярэдніх выданняў, бо ўласныя захапленні аўтара, ці наадварот, негатыўнае стаўленне да розных палітычных асобаў найноўшай гісторыі Беларусі ўжо не з’яўляюцца журналісцкім экспромтам, эмацыйным крыкам душы, а ёсць грунтоўнымі развагамі гісторыка, непасрэднага ўдзельніка палітычнага жыцця краіны ў пераломным 1993 г.

Гэты год быў вельмі цяжкі для нашай краіны. Жыццё людзей значна пагоршылася, у краіне ішла шалёная інфляцыя, узніклі розныя групіроўкі і структуры прыхільнікаў ліквідацыі незалежнай краіны і далучэння Беларусі да Расіі любой цаной, квітнела карупцыя і злачыннасць, шмат якія законы практычна не дзейнічалі.

У гэты пераломны час краінай кіравалі два чалавекі, старшыня Савета Міністраў Вячаслаў Кебіч і старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч. Паміж імі ішло змаганне за ўладу, прычым Кебіч меў вялікую падтрымку ў Вярхоўным Савеце і ўвесь час дамагаўся адстаўкі Шушкевіча, якога падтрымлівалі з пэўнымі агаворкамі дэмакратычныя дэпутаты, што былі ў меншасці. Сярод іх вылучалася апазіцыя на платформе БНФ, у якую ўваходзілі сябры дзвюх партый БНФ і БСДП(Г).

Увесь 1993-і год у ВС ішло змаганне паміж прыхільнікамі нейтралітэта краіны і вайсковага саюза з Расіяй. Вясной групы дэпутатаў (сярод якіх быў і Лукашэнка) сабралі 8 дзясяткаў подпісаў за правядзенне рэферэндума па гэтым пытанні (ці ўваходзіць у вайсковы саюз з Расіяй) і 9 красавіка іх прапанову падтрымаў Станіслаў Шушкевіч. Паколькі ішла нечарговая сесія ВС, вырашылі вярнуцца да гэтага пытання ў маі.

Але на наступнай сесіі Шушкевіч перадумаў, дэпутатаў не падтрымаў і рэферэндум так і не быў прызначаны. У выніку ў канцы 1993 г. перад сваім сыходам у адстаўку 31 снежня Шушкевіч падпісаў дамову "Аб калектыўнай бяспецы СНД", якая дзейнічае і цяпер.

Шмат піша Навумчык пра развіццё нацыянальнага адраджэння ў нашай краіне і той супраціў, які чынілі яму прасавецкія і прарасійскія структуры. Асаблівы супраціў існаваў тады ў Віцебску, на радзіме Навумчыка, які ўзначаліў тагачасны старшыня Віцебскага гарсавета Валер Неўшаў. Зараз сітуацыя ў Віцебску не змянілася. Пра гэта аўтар кнігі піша на с. 337-338: “Прыехаўшы ў Віцебск у траўні 2016-га пасьля 20-гадовай адсутнасьці, я ўбачыў спрэс зрусіфікаваны горад — такім маглі б быць Тула, Вятка альбо Кемерава. Расейскамоўныя вітрыны (нават з "Ъ"), расейскія цыбуліны на храмах, аднаўленьня якіх дамагліся мы ў канцы 1980-х — пачатку 90-х, і за некалькі дзён я пачуў толькі адно беларускае слова (калі не лічыць родных і сяброў). Затое таксісты, не стрымліваючы сябе ў нэгатыўнай ацэнцы Лукашэнкі ("маленькие зарплаты"), хацелі, каб прыйшоў Пуцін і навёў парадак ("и зарплаты нам сделал, как в России")".

Аднак цёплым словам Навумчык згадвае пра дзейнасць на ніве нацыянальнага адраджэння віцэ-прэм’ера Міхаіла Дземчука, міністраў інфармацыі, культуры і замежных спраў Анатоля Бутэвіча, Яўгена Вайтовіча і Пятра Краўчанку. Згадвае ён станоўча публікацыі ў газеце Міністэрства абароны “Во славу Родины” Валянціны Раманцэвіч, падпалкоўніка Святаслава Асіноўскага і капітана Аляксандра Карлюкевіча. Дарэчы, апошні зараз займае пасаду Міністра інфармацыі.

У 1993 г. былі надрукаваныя новыя падручнікі па гісторыі Беларусі, расквітнеў гістарычны часопіс “Спадчына”, урочышча Курапаты ўнеслі ў спіс дзяржаўных гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Падрабязна апавядае Навумчык пра тагачасныя СМІ, як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя, і пра іх падзел на дэмакратычныя і тыя, што напрамую агітавалі супраць незалежнай краіны і нацыянальнага адраджэння. Аўтар цытуе цікавыя месцы з некаторых публікацый тагачасных газет.

Мне найбольш спадабалася наступнае выказванне Васіля Быкава на с. 390: "Нацыяналізм бывае розны, — пісаў Быкаў, — як і яго палітычныя антыподы. Характар яго вызначаюць шмат якія элементы нацыянальнай сутнасьці, геапалітычнай канкрэтнасьці. Нацыяналізм датчан ці фінаў, напрыклад, зусім іншая з'ява, чым арабскі нацыяналізм. Зноў жа, у пэўных абставінах нават і антыподы могуць стацца роднаснымі, калі не па форме, дык па сэнсе. Прыгадаем расейскі бальшавізм і нямецкі фашызм, гэтыя два канцы адной палкі. Беларускі нацыяналізм больш вядомы як нацыянал-дэмакратызм, ён ня супраць каго-небудзь, ён — за. Найперш за лёс свае нацыі".

Напрыканцы кнігі Навумчык упершыню друкуе ўнікальны гістарычны дакумент – магнітафонны запіс гутаркі Шушкевіча з дэпутатамі апазіцыі наконт стварэння ў Беларусі новага кааліцыйнага ўраду. На жаль, Шушкевіч гэтую прапанову не падтрымаў, як і не падтрымаў генералаў Шыркоўскага і Ягорава, кіраўнікоў КДБ і МУС, якія пісьмова выступілі супраць палітыкі Кебіча, які ствараў у Савеце міністраў структуры, непрадугледжаныя Канстытуцыяй, але якія моцна спрыялі карупцыі.

У выніку генералаў адправілі ў адстаўку, а потым з дапамогай дэпутата Лукашэнкі нібыта за крадзеж скрынкі цвікоў пакінуў сваю пасаду і Станіслаў Шушкевіч. Ён лічыў сябе самым разумным у ВС і таму не ствараў сабе групу падтрымкі, пра што не раз казалі яму дэмакратычныя дэпутаты.

Вядома, ёсць у кнізе і дробныя памылкі ці недакладнасці. Так, напрыклад, на с. 258 Анатоль Грыцкевіч стаў Валянцінам (сваім малодшым братам), а вядомая галадоўка і збіццё дэпутатаў апазіцыі ў будынку парламента адбылося не ў кастрычніку, а ў красавіку 1995 г. (на с. 200). Але на якасць ўсяго матэрыяла кнігі гэта не паўплывала.

Таму я раю ўсім зацікаўленым беларускай гісторыяй грамадзянам Беларусі (і не толькі), а таксама перадусім журналістам уважліва прачытаць гэтую кнігу. Дарэчы, мне, як актыўнаму ўдзельніку тых падзей, 2018 г. нагадвае той 1993-і...

Алег Трусаў

13.08.18

Каментары

Госць 2018-08-22 07:07:46

2015.11.30.БЕЛСАТ Сергей Наумчик в интервью для belsat.eu делится своим ВИДЕНИЕМ ситуации вокруг референдума-96,. …В ноябре 1996-го Позняк, который тогда уже был в эмиграции, обращался к Шарецкому и подробно объяснил ему, что надо делать, а что – не надо. Но Шарецкому казалось, что Позняк – «отыгранная карта», а он, Шарецкий, «схватил Бога за бороду»….. Скажу, что наибольшая политическая и правовая ответственность лежит на председателе Верховного Суда Шарецком и председателе КС Тихине. Если бы не их ошибки – новый, 1997 год Александр Лукашенко встречал бы, в ЛУЧШЕМ для него случае, обычным жителем деревни Александрия Шкловского района». А Шушкевич где? 21.12. 1994 г. «Белорусская нива» С. Шарецкий: «Как гром среди ясного неба А что же делал во время совершенного ПРЕСТУПЛЕНИЯ в Беловежской пуще президент СССР – гарант целостности государства? Почему он не приказал арестовать преступников? На этот вопрос, заданный МНОЮ Михаилу Горбачеву, он ответил, что думал будто «Верховный Совет СССР и Верховные Советы союзных республик не утвердят беловежских соглашений». 15 .02 2007 “НН” Прафэсар Хадыка: “Сызыфава праца апазыцыі. Некаторыя цяжкасьці на шляху беларускай апазыцыі тлумачацца якасьцямі чалавечай памяці. Яна ЗАНАДТА кароткая. ... Бо расплатаю за гэта ёсьць ЗГУБА часу.. Першы Нацыянальны Кангрэс у абарону Канстытуцыі адбыўся 18 кастрычніка 1996 г. Яму папярэднічала ІНІЦЫЯТЫВА С. Шарэцкага, які ў канцы жніўня запрасіў на таемную нараду прадстаўнікоў пяці найбуйнейшых партый. Побач з прадстаўнікамі АГП, ПКБ і Аграрнай партый, якія мелі свае фракцыі ў ВС, СЯДЗЕЛІ ПРАДСТАЎНІКІ БСДП (НГ) і ПБНФ (М. Статкевіч і Ю. Хадыка), якія фракцый НЯ мелі. ...Так утварылася ШЫРОКАЯ апазыцыя, дзе ўпершыню ПОБАЧ з БНФ зьявілася і ПКБ”. !!!!!!!!!! Па другому кажучы БНФ выйшаў шчыльшымі радамі каб дапамагчы захапіць уладу КАМУНІСТАМ праз імпічмэнт!!! Такое вось ПАЛІТЫЧНАЕ ХАРАКІРЫ…. Заимев большинство ВС 13-го созыва собирают подписи депутатов ВС и бывший министр Внутренних дел Захаренко переседая с машины в машину, так рассказывал член КС в то время Михаил Пастухов, везет их в Конституционный суд. Заходит в кабинет председателя и говорит: «Товарищ Тихиня подпиши!!!!». Валерий Гурьевич хоть и коммунист, но, слава Богу, не настолько. В противном случае коммунистический переворот был бы успешно осуществлён. Ортодоксальный коммунист Шарецкий становится Президентом РБ, а коммунист Новиков, Первый заместитель Председателя ВС, возглавляет Верховный Совет. Статья 105 Конституции (1994г.) В случае вакансии должности Президента или невозможности исполнения им своих обязанностей его полномочия до принесения Присяги вновь избранным Президентом переходят к председателю ВС. В этом случае обязанности Председателя ВС переходят к Первому заместителю Председателя ВС. +++ Даведка «21 июля 1999 депутаты Верховного Совета 13 созыва, верные Конституции 1994 года, НАЗНАЧИЛИ С. Шарецкого и. о. ПРЕЗИДЕНТА Беларуси. С конца июля 1999 года Шарецкий живет в Вильнюсе (Литва), принимаемый как глава легитимной власти Беларуси; ему представлена государственная охрана».( «Кто есть кто в Беларуси?» 1999 год издания). Цитата из выступления С. Шарецкого на III съезде Партии Коммунистов Белорусской 17 декабря 1994 года:«Давайте от слов перейдем к делу – создадим комитет по ВОССозданию СССР. Вы наши политические единомышленники. Мы готовы вместе с вами бороться за голоса избирателей на выборах нового Верховного Совета. И кто из нас выиграет неважно. Ваша победа – это наша победа».

Госць 2018-08-22 07:21:50

2006 г. Варшава Зянон Пазьняк «Памятаю галасаваньне.. у 1996, Такое вось ПАЛІТЫЧНАЕ ХАРАКІРЫ вернага самурая.. Потым, у 1996, Ціхіня яшчэ НАШКОДЗІЦЬ Беларусі разам з Шарэцкім як ніхто – ПРАВАЛЯЦЬ імпічмант Лукашэнкі». Шаноўны спадар Зянон Станіслававіч няўжо Ты лічыш, што камуністы ніпрапусціўшы ні аднаго прадстаўніка БНФ у ВС 13-га склікання захапіўшы пасаду прэзідэнта РБ далі б паруліць “некоторому фотографафу”: «По числу избранных депутатов Аграрная партия вышла НА ПЕРВОЕ МЕСТО. При этом приятно, что и НА ВТОРОМ месте находится наш союзник -ПКБ. …Сейчас многие враждебно настроенные к нам средства массовой информации начали язвить по поводу успехов на выборах аграрников. Особенно упражняется в этом «Свабода». Что можно ответить на взгляды этой «бэнээфовки»? Во-первых, председатели колхозов, ставшие депутатами, разбираются в жизни не хуже, чем НЕКОТОРЫЕ фотографы. Но этого не могла заметить «Свобода», которая уже давно взяла на свое вооружение такие «свободные» методы освещения событий, как ЛОЖЬ, КЛЕВЕТУ и ЛИЦЕМЕРИЕ». (Книга С. Шарецкого «Аграрная партия Беларуси и ее идеалы» 1995г., стр. 248). ВС 13-го созыва начал работу в январе 1996 года. В парламент было избранно 198(!) депутатов из 260. Можно было провести довыборы, к примеру, в марте 1996 года. ФИГУШКИ! А вдруг бэнээфовец проскочит...

Госць 2018-08-22 07:24:05

гэта не ананімкі госьця! напісаў Пятро Касьнерык

Госць 2018-08-22 07:27:30

30 декабря1994 года создан социалистический блок «Уважаемые соотечественники! Дорогие братья и сестры! Предстоящие 14 мая 1995 года выборы депутатов ВС РБ дают ПОСЛЕДНИЙ ШАНС конституционным путем изменить соотношение сил в высших эшелонах власти, приоритет государственной политики. Мы призываем трудящихся поддержать на выборах представителей СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ сил! Проявите высокую социальную активность на выборах, чтобы ИЗБЕЖАТЬ ПРАВАЙ ОПАСТНОСТИ, ПРЕКРАТИТЬ КАПИТАЛИЗАЦИЮ и разрушение страны». Обращение принято на собрании представителей политических партии и общественных организаций СОЦИАЛИСТИЧЕСКОЙ ориентации. От Аграрной партии – сопредседатель С. Г. Шарецкий. От Партии коммунистов Белорусская – первый секретарь С. И. Калякин. От ЛКСМ (белорусского) – первый секретарь С. В. Возняк. 6 января 1995 г. «ТОВАРИЩ»№ 1, Людмила МАСЛЮКОВА «Наша позиция» . «Выборы дают последний шанс конституционным путем изменить положение дел в Беларуси. Из этого достаточно ясного постулата вытекает и тактика действий объединённых соглашением сил. Есть, однако, и здесь цель единая, неделимая, основная---НЕ ПРОПУСТИТЬ к власти ультраНАЦИоналистических кандидатов. Коммунисты, и их наиболее близкие сторонники вновь выходят на испытание, выдержать которое при всём настрое на результат будет весьма не просто. Однако в исторической перспективе даже и это ВТОРОЕ после президентских выборов испытание отнюдь не последнее. Впереди, вероятно,--и третье, и четвёртое» ЧЭРВЕНЬ 1994 г .За кандидатов в президенты от коммунистической и аграрной партии(Новиков +Дубко) проголосовало 10,18 %, то есть меньше, чем за одного Позняка(12,82%). МАЙ 1995 . На выборах в ВС- 13 созыва аграрники были первыми, на втором месте их союзники коммунисты и НОЛЬ - Б Н Ф. Пятро Касьнерык


← вярнуцца ў навіны