Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Калі быў створаны грамадзянскі аргкамітэт па святкаванні сотых угодкаў БНР

2018.08.09 0

У Вільні 26 сакавіка 2016 г. у складзе 18 чалавек быў створаны арганізацыйны камітэт па святкаванні 100-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Старшынём стаў акадэмік Радзім Гарэцкі, намесніца старшыні Марыя Міцкевіч (унучка Якуба Коласа).
Раней, 28 студзеня 2018 г., кіраўнікі Партыі БНФ, руху "За Свабоду", Аб'яднанай грамадзянскай партыі і аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" таксама прынялі рашэнне аб стварэнні аргкамітэта па святкаванні Дня Волі, але ў выніку намаганні па святкаванні юбілейнай даты былі аб'яднаныя.
Пазней склад грамадзянскага камітэта мяняўся і павялічваўся, але заснаваны ён быў у Вільні, адразу пасля святкавання 98-х угодкаў БНР. Пазней камітэт узначаліць мастак Мікола Купава. Радзім Гарэцкі застаўся ганаровым старшынём.
Дзякуючы працы аргкамітэта была выдадзена кніга Станіслава Рудовіча і Валерыя Герасімава да 100-годдзя Ўсебеларускага з'езда 1917 г. "Іх звала Беларусь святая".
У апошнія месяцы перад святкаваннем у камітэт увайшло многа выбітных прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і палітычных партый, якім удалося правесці адметнае масавае мерапрыемства перад будынкам опернага тэатра. Гэта быў станоўчы прыклад аб'яднання намаганняў самых розных людзей, якіх яднае любоў да Беларусі і яе гісторыі.


← вярнуцца ў навіны