Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Майстар-клас па стварэнні гарадскіх праектаў

2018.08.08 0

У Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (вул. Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул. Леніна)) 14 жніўня з 18:00 на прэзэнтацыі Школы гарадскіх зменаў ZMENA пройдзе майстар-клас па стварэнні гарадскіх праектаў. Удзел бясплатны, але неабходна зарэгістравацца. Удзельнікі і ўдзельніцы імпрэзы змогуць распрацаваць ідэю гарадскога праекта або палепшыць яе. Яны пройдуць усе этапы стварэння праекта: пошук праблемы, распрацоўка канцэпцыі, стварэнне плану рэалізацыі, пошук фінансавання, стварэнне плану прасоўвання праекта.
Пасля майстар-класа каманда ZMENA раскажа пра магчымасці бясплатнай плятформы Zmena.city. На прэзэнтацыі можна будзе запісацца на бясплатныя курсы.


← вярнуцца ў навіны