Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Міжнародны юбілейны фестываль "Камяніца"

2018.08.08 0

Міжнародны юбілейны фестываль "Камяніца" адбудзецца 1 верасня! Фестываль узначаляць этна-трыа "Троіца" (Беларусь), Joryj Kloc (Украіна), Тесто (Расія). 

Першыя 500 квіткоў на фестываль каштуюць 10 рублёў. Набыць іх можна толькі з 7 да 10 жніўня ў офісе Музея народнай архітэктуры і побыту – Мінск, Кальварыйская д.17, к.614. Час працы: з 10:00 да 16:30. 

Далей кошт квітка для дарослых будзе складаць 15 рублёў (да 25 жніўня) і 20 рублёў (з 25 жніўня). Пры продажы праз Kvitki.by будзе дадавацца камісія 3 рублі. 

Прадугледжаныя ільготы для школьнікаў і студэнтаў. Уваход на фестываль для гледачоў у поўных версіях нацыянальных строяў (ад галаўных убораў да абутку) будзе бясплатным. 

Інфалінія: (033) 661-14-32, (017) 209‑41-63.


← вярнуцца ў навіны