Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларускамоўны клас будзе! Запрашаем бацькоў да 28 жніўня падаваць заявы ў першы клас гімназіі ў Баранавічах (абноўлена)

2018.08.09 0

Як нядаўна стала  вядома, у Баранавічах бацькі першакласнікаў дамагліся стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі №4. Паводле Intex-press, адкрыць беларускамоўны клас ў гімназіі прапанаваў Сяргей Пузікаў, кіраўнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама, пасля сустрэчы бацькоў з кіраўніцтвам горада 25 ліпеня.

30 ліпеня ва ўпраўленні па адукацыі прынялі канчатковае рашэнне стварыць клас на базе гімназіі №4. Першы год дзеці будуць навучацца ў садку №50, які размяшчаецца ў Паўночным мікрараёне. З другога класа заняткі будуць праходзіць на базе гімназіі.

У справе адкрыцця беларускамоўнага класа ў паўдзельнічала і старшыня ТБМ спн. Алена Анісім. Але перадусім галоўную ролю адыграла настойлівасць і прынцыповасць бацькоў, якія 2 гады дамагаліся адкрыцця такога класа менавіта на базе гімназіі.


← вярнуцца ў навіны