Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Кніжна-Вінілавы маркет у галерэі "Ў" (абноўлена)

2018.08.09 0

 Выява мае ілюстрацыйны некамерцыйны характар. Можа быць выдаленая з просьбы праваўладальнікаў (звяртацца на пошту siadziba@gmail.com). Узятая адсюль

У галерэі сучаснага мастацтва "Ў" 11 жніўня з 16:00 да 23:00 пройдзе Кніжна-Вінілавы маркет.

Маркет аматараў кніжак, вініла, паштовак, якасных фотаздымкаў і ўсяго таго, пра што мы забываем ў гэты  інфармацыйны век інтэрнэту. Галерэя "Ў" запрашае прыйсці ў свой дворык (Кастрычніцкая, 19) 11 жніўня, каб разам адпачыць і запомніць гэтае лета не толькі дажджамі ці спёкай.

Калі вы прадстаўляеце фірму па продажы адпаведнай радасці да 10 жніўня можна падаць заяўку тут.

Акрамя продажу новых кніг, вініла, аўдыё-апаратуры, паштовак, здымкаў, вы можаце пры жаданні падаць заяўку на удзел у барахолцы, дзе можна перапрадаць свае любімыя кнігі, пласцінкі... Заяўкі на ўдзел у барахолцы таксама да 10 жніўня па спасылцы.

 


← вярнуцца ў навіны