Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Gavarun_by збірае сродкі на агучку развівальна-забаўляльнай стужкі "Tiny Love" для самых маленькіх дзетак (абноўлена)

2018.08.01 0

Суполка агучвання фільмаў і мультфільмаў на беларускую мову gavarun_by запрашае паўдзельнічаць у зборы ахвяраванняў для агучвання па-беларуску выдатнага мультфільма Tiny Love - развівальна-забаўляльнай стужкі для самых маленькіх дзетак (ад трох месяцаў да трох гадоў). Мультфільм знаёміць з навакольнымі прадметамі, формамі і колерамі, насычаны песнямі і інтэрактыўнымі элементамі. 

Для лакалізацыі запланаваны 2 серыі па 29 хвілін кожная, рэліз на ютуб-канале Gavarun_by. 
Патрэбная сума – 350 рублёў (на дадзены момант сабрана 50 рублёў), збіраюць да 15 жніўня. Ахвяраванні адпраўляць на картку VISA 4585 2161 1506 8873 (тэрмін дзеяння 05/20, рахунак BY39 ALFA 3014 7231 2100 5027 0000), падрабязнасці тут.

Нядаўна суполка ўжо скончыла збор сродкаў на агучванне класічнага мультсерыяла пра Мікі Маўса па-беларуску, сабраўшы 1225 рублёў, і ўжо пачала працу. Паглядзець агучаныя серыі можна на ютуб-канале суполкі.

Таксама ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 31 ліпеня ("Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць"), 1 і 2 жніўня ("Вэрхал у галаве" і "Час") ладзяцца прагляды фільмаў у агучцы gavarun_by. Прагляды будуць пачынацца а 18-й, уваход вольны. 


← вярнуцца ў навіны