Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На ulej.by збіраюць на друк настольнай гульні "Падарожжа па Беларусі"

2018.07.25 0

Стварыла праект Наталля Галко, якая піша пра гульню для дзяцей наступнае: "Галоўная дзеючая асоба ўсіх гульняў і вядучы – гэта Смоўжык. Ён дасканала ведае ўсе правілы гульняў, дапамагае бацькам заахвочваць дзяцей і апавядае аб усіх цікавостках роднай мовы. Нават сама ракавінка Смоўжыка з’яўляецца ўвасабленнем таго каштоўнага, што ёсць у кожнага з нас. Што гэта? Дзеці, сям’я, Радзіма, родная мова…"

Аўтарка абяцае, што "гульня павялічыць цікавасць дзяцей да роднай мовы, дапаможа ў яе вывучэнні, а таксама – дасць магчымасць усім жадаючым бавіць вольны час па-беларуску."

На праект патрабуецца сабраць 3 875 BYN, ужо сабрана 4% ад гэтай сумы, а да канца кампаніі па зборы сродкаў 54 дні.


← вярнуцца ў навіны