Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Падтрымайма! Вартыя праекты збіраюць сродкі на неабходныя справы! (абноўлена)

2018.09.21 0

На краўдфандынгавай платформе talaka.org збірае сродкі нямала вартых праектаў, нагадаем пра некаторыя з іх.

Кіно па-беларуску ў кінатэатрах — "Беларускія ўікэнды"

Штомесячныя паказы фільмаў у беларускай агучцы ў межах «Беларускіх Уікэндаў». Кожны месяц — новы фільм!
Кіруе праектам Андрэй Кім. Штомесяц плануецца збіраць па 6000 BYN, атрымліваецца збіраць значна менш, за 20 месяцаў атрымалася сабраць 9410 BYN, але ўсё залежыць ад кожнага з нас. Далучайцеся!

Дзейнасць бясплатных курсаў беларускай мовы "Мова Нанова"

Нястомны кіраўнік праекта Глеб Лабадзенка заклікае падтрымаць незамяняльныя для краіны бясплатныя курсы "Мова Нанова", якія дзейнічаюць у 15 гарадах Беларусі. Для бесперапыннай дзейнасці патрэбныя сродкі. Дзякуючы вам курсы будуць існаваць. Пры наяўнасці падтрымкі з боку грамадства курсы здолеюць і далей існаваць аўтаномна. Штомесяц неабходна 1500 BYN, за 20 месяцаў сабралі 21021 BYN.

Друкаваны незалежны часопіс ARCHE

Збор сродкаў на выданне беларускага незалежнага навукова-папулярнага часопіса ARCHE. Кіруе праектам Сяржук Бахун. Прычынай збору сродкаў з'яўляецца пагроза спынення друку беларускага незалежнага навукова-папулярнага часопіса з-за фінансавага боку. Рэдакцыя збірае рэсурсы, дзякуючы якім зможа працягваць выдаваць часопіс у друкаваным выглядзе і знойдзе новых чытачоў. Штомесяц неабходна 1400 BYN, за 3 месяцы сабрали 1888 BYN.

ЭТНАЎСЁ - медыятэка па этнаграфіі

ETHNO.by - анлайн-медыятэка публікацый па этнаграфіі (аўдыё, відэа, кнігі, прэса) па рэгіёнах, тэмах, персаналіях, калектывах і г.д.). Кіруе праектам Яўген Барышнікаў. Штомесяц праекту трэба 1000 BYN для ажыццяўлення задуманага, але пакуль атрымалася сабраць за 10 месяцаў толькі 1895 BYN, магчыма, дзякуючы Вам сітуацыя палепшыцца!

← вярнуцца ў навіны