Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Заканчваецца біенале "ПАСТУЛАТ". Паспейце наведаць!

2018.12.04 0

Біенале "ПАСТУЛАТ" аб'ядноўвае разнастайныя жанры, накірункі і стылі, звязаныя агульнай тэматыкай, дзе крэсла выконвае галоўную ролю, выступаючы ў якасці прадмета дызайна, арт-аб'екта і мастацкага вобраза ў іншых відах мастацтва. Акрамя гэтага, праект - гэта ўнікальная пляцоўка для абмена вопытам паміж прадстаўнікамі арт-супольнасці, а кожны ахвочы можа не толькі атрымаць асалоду ад творчасці прафесіяналаў, але і зрабіцца часткай культурнай прасторы Беларусі. У межах выстаў праводзяцца мерапрыемствы, лекцыі, імпрэзы. Праводзіцца з 2012 г. 

Крэсла – гэта тое, што нам трэба, калі больш нічога не трэба, гэта наглядны сімвал цывілізацыі. Бо менавіта для цывілізацыі, а не для выжывання, і патрэбны дызайн.
Ральф Каплан

Ці зможам мы ў сучасным свеце абысціся без крэсла? Мы адпачываем і працуем седзячы на крэсле, збольшага ў прасторы мы перасоўваемся таксама седзячы – у самалёце, цягніку, аўтамабіле. Мы вызначаем свой сацыяльны статус дзякуючы таму “крэслу”, якое займаем. Мы ямо, думаем, камунікуем, слухаем, глядзім і нават спортам займаемся седзячы. І гэта – наша “плата за прамахаждэнне”.
Крэсла падобнае да чалавека. Акрамя ног і спіны яно мае свой твар. А які твар у беларускага крэсла? Прыходзьце на “Пастулат”, дзе феерыя форм, фарбаў, матэрыялаў, вобразаў і тэхналогій знішчыць вашае ўяўленне пра крэсла толькі як пра сродак для сядзення. Правакатыўнасць і відовішчнасць праекта, выяўленая праз сінтэз відаў і накірункаў мастацтва ад дызайна як такога да рэдзі-мэйда, інсталяцыі, жывапісу, графікі, мультымедыя, перформанса, не пакіне вас абыякавымі. Ды і само месца выставы – раскошны камерцыйны цэнтр – адназначна падкажа, што мастацтва таксама з’яўляецца таварам, дзе мастакі пазначаць кошт сваіх твораў.
IV біенале “Пастулат 2018” будзе праходзіць з 17 лістапада па 9 снежня ў папулярным у мінчукоў і гасцей сталіцы гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk (пр. Пераможцаў, 9).
Карыстаючыся магчымасцю, мы хочам паказаць сукупную каштоўнасць сабранай калекцыі як асновы будучага Музея беларускага крэсла. “Пастулат” будзе прадстаўляць як новыя аб’екты, так і рэтраспектыву трох папярэдніх выстаў. Некаторыя з прадметаў “Пастулата” сталі набыткам сучасных калекцый, выстаўляліся ў Нацыянальным мастацкім музеі, былі ўзнагароджаныя Нацыянальнай прэміяй у вобласці выяўленчага мастацтва, прымалі ўдзел у міжнародных выставах у Вільнюсе, Варшаве, Таліне. І гэта заканамерна, бо праект прадстаўляюць вядомыя беларускія архітэктары, дызайнеры, мастакі, скульптары, фатографы і іншыя дзеячы сучаснага беларускага мастацтва.

Дарэчы, экспанаты, якія вы ўпадабаеце, можна будзе набыць у галерэі “АртБлик” пасля завершэння выставы.
З 2012 года кожнае біенале станавілася падзеяй. Не сумняемся, што і чацвёрты “Пастулат” будзе значным для прафесійнай супольнасці і культуры ў цэлым, цікавым для патрабавальнага гледача.
Ды й увогуле, Пастулат – сябра чалавека!
Праект ажыццёўлены пры партнёрскай падтрымцы:

Чацвёрты "Пастулат" праходзіць з 17 лістапада да 9 снежня 2018 г. у ГЗЦ Galleria Minsk (пр. Пераможцаў, 9, 3-і паверх, памяшканне насупраць крамы Саламандэр). Час працы: 10:00 – 22:00. Уваход вольны!

Postoolat.unid.by +375293808075 +37544 7361226


← вярнуцца ў навіны