Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшла другая лекцыя "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым (абноўлена)

2018.07.13 0

На другую лекцыю "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым на тэму "Менск і Мінск у ХІХ-ХХ стст.", якая прайшла 12 ліпеня ў офісе ТБМ, прыйшло за 30 чалавек (змясцілі ўсіх!). На лекцыі былі паказаны фільмы Алеся Краўцэвіча ( тэлеканал Белсат з серыі "Загадкі беларускай гісторыі" "Менск. Ад "Пляцу Волі" да "Плошчы Свабоды" і "БНР і Менск. Нараджэнне новай сталіцы"), былі паказаны ўнікальныя здымкі Алега Трусава, зробленыя на вуліцах Менска ў канцы 70-80-х гадах мінулага стагоддзя.

Сп. Трусаў распавядаў пра этнічна-канфесійны склад жыхароў Менска ў сярэднявеччы і ХІХ-ХХ стст. Прычым надзейнай крыніцай інфармацыі тут з'яўляліся могілкі. Напрыклад, стадыён Дынама стаіць на яўрэйскіх могілках, былі могілкі вайсковыя, канфесійныя і розных этнічных груп. Цікава, што ў Сярэднявеччы горад быў звычайным шараговым горадам у ВКЛ, а ўжо да 18-19 стст. пачынаецца імклівы рост, калі ў канцы 17 ст. горад насяляла толькі 7 тысяч чалавек, то праз стагоддзе - ужо каля 100 тысяч. Забудоўваўся горад імкліва перадусім вакол вакзала. Калі горадам кіраваў Караль Чапскі, то з'явіўся вадаправод, 1-ы гарадскі фантан, пабудаваны сённяшні тэатр Янкі Купалы (падчас рэканструкцыі, напрыклад, былі знойдзеныя залатыя манеты, якія закладаліся напачатку будаўніцтва тэатра). Увогуле бум развіцця горад набыў у пачатку 20 ст., былі гатэль "Еўропа", 1-ая электрастанцыя, з'явіліся кінатэатры, тэлефон. Парк, роварныя сцежкі, конка і г.д. Канец росквіту звязаны з пачаткам Першай сусветнай вайны (з 1914 г.). І яшчэ многае іншае было абмеркавана і агучана. Далучайцеся да "Гістарычнай школы" на наступных лекцыях, якія будуць прысвечаныя Лідзе, Наваградку, Нясвіжу, Стоўбцам і інш.

Наступныя лекцыі будуць прысвечаныя Лідзе на тэмы "Ліда. Горад" і "Ліда. Замак", якія пройдуць 8 і 9 жніўня з 17:30 да 19:00.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.


← вярнуцца ў навіны