Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Школа лідараў “Спеўнага сходу” абвяшчае набор!

2018.07.12 0

За 4 гады ініцыятыва “Спеўны сход” набрала вялікую папулярнасць, але мы сутыкнуліся з праблемай недахопу мерапрыемстваў такога тыпу, а таксама вядоўцаў і лідараў, асабліва ў рэгіёнах. Прыйшоў час падзяліцца досведам. У межах кампаніі “Разам да справы”, якую вядуць кампанія “Будзьма беларусамі!” і SYMPA, мы запускаем курсы па навучанню і падрыхтоўцы лідараў-вядоўцаў “Спеўных сходаў” у рэгіёнах. Мы хочам, каб спеўныя сходы пашыраліся і адбываліся не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі.

shkola_ladarau

Першыя заняткі пачнуцца ўжо ў жніўні. Першы горад – Мінск.

На занятках вы азнаёміцеся з прынцыпамі правядзення і арганізацыі спеўных сходаў, каб потым самастойна ладзіць іх ў сваім горадзе, атрымаеце спеўную практыку.

Шукаем актыўных і зацікаўленых людзей. Калі ў вас ёсць досвед публічных выступленняў, вам хочацца даведацца як праходзіць арганізацыя сходаў і ёсць жаданне праводзіць іх самастойна, то смела запаўняйце анкету. Музычная адукацыя вітаецца, але неабавязкова.
Тэрмін падачы заявак – да 1 жніўня. Удзел бясплатны!

Заняткі праводзіць Сяржук Доўгушаў.


← вярнуцца ў навіны