Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшлі першыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

2018.07.11 0

На першую лекцыю "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым на тэму "Старажытны Менск", якая прайшла 11 ліпеня ў офісе ТБМ, прыйшло больш за 20 чалавек, сярод якіх былі людзі рознага ўзросту, рускамоўныя і беларускамоўныя. На лекцыі быў паказаны фільм тэлеканала Белсат з серыі "Загадкі беларускай гісторыі" "Паміж Менкай і Нямігай", былі паказаны ўнікальныя здымкі Алега Трусава, зробленыя на раскопках Менска ў 70-80-х гадах мінулага стагоддзя.

Наступная лекцыя на тэму "Менск і Мінск у ХІХ-ХХ стст." пройдзе 12 ліпеня з 17:30 да 19:00.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.


← вярнуцца ў навіны