Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Народны мемарыял "Курапаты": акцыя "Брукаванка памяці". На збор сродкаў засталося 35 дзён (абноўлена)

2018.08.24 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар.

На платформе talaka.org працягваюць збіраць сродкі на важную справу. Сабрана ўжо 46% ад сумы (усяго плануецца сабраць 25000 рублёў).

Сабраныя грошы пойдуць на стварэнне якаснай брукаванай дарогі ад тунэля праз МКАД да Крыжа пакутаў у народным мемарыяле «Курапаты». Грошы, якія застануцца пасля адкрыцця брукаванкі да восеньскага шэсця на Дзяды, будуць выкарыстаныя на іншыя працы па дагляду і добраўпарадкаванню крыжоў мемарыяла. Гэтымі справамі ўжо 30 гадоў займаецца на валанцёрскіх пачатках Грамадская дырэкцыя мемарыялу.


← вярнуцца ў навіны