Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Дыскусія “Для беларускай стабільнасці патрэбная моцная рука? Чаму зразумелыя правілы гульні і якасныя інстытуты важней за моцнага лідара”

2018.07.11 0

Цэнтр новых ідэй запрашае 19 ліпеня з 19:00 да 21:00 у Культурны цэнтр “Корпус”, пр-т Машэрава 9, корпус 8 (ст.м. Пл. Перамогі) на панэльную дыскусію “Для беларускай стабільнасці патрэбная моцная рука? Чаму зразумелыя правілы гульні і якасныя інстытуты важней за моцнага лідара”. Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца.

Беларускае грамадства ўвайшло ў XXI стагоддзе з процьмай дурных ідэяў, якія сядзяць у нашых галовах. Калі мы хочам, каб эканоміка была больш развітай, а адносіны ў грамадстве – больш добрымі, то нам трэба ачысціць сваё мысленне.

Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

“Крепкий хозяйственник”, “моцная рука”, “жорсткі лідар” ды “эфектыўны менеджар” – гэта адно і тое ж ці не? Ці сапраўды інакш не выцягнуць Беларусь з трэцяга свету, ці ёсць альтэрнатывы? Які баланс патрэбны паміж паўнамоцтвамі ўлады і кантролем з боку грамадства? Ці магчыма з Беларусі зрабіць Сінгапур? А Еўропу?

Аб гэтым паспрачаюцца нашыя спікеры:

- Пётр Пятроўскі, сустаршыня рэдакцыйнай рады “Евразия. Эксперт”, кіраўнік кансерватыўнага цэнтра Nomos.
- Таццяна Караткевіч, сустаршыня кампаніі “Гавары праўду”, кандыдатка ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2015-га года.
- Уладзімір Кавалкін, кіраўнік праекта “Кошт урада”.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.


← вярнуцца ў навіны