Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Ужо сёння! Першая лекцыя "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

2018.07.11 0

Ужо сёння 11 ліпеня з 17:30 да 19:00 пройдзе першая лекцыя і прагляды дакументальных гістарычных стужак (першыя лекцыі будуць прысвечаныя гісторыі Менска) з новым сезонам летняй "Гістарычнай школы" начале з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкі рэктара "Універсітэта імя Ніла Гілевіча", Ганаровым старшынём ТБМ. 

11 ліпеня Алег Трусаў распавядзе пра археалагічныя раскопкі Зянона Пазняка (Дамініканскі касцёл) і раскопкі Мінскага замчышча. Будуць паказаныя здымкі раскопак 80-х, паказаны дакументальныя фільмы пра гісторыю Менска. Тэма першай лекцыі "Старажытны Менск".

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.


← вярнуцца ў навіны