Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшаў з друку ARCHE № 1 за 2018 г., прысвечаны нацыятварэнню ў Заходняй Беларусі

2018.07.10 0

Пабачыў сьвет новы грунтоўны (на 542 старонкі) нумар "ARCHE", у якім надрукаваныя працы дасьледніка Севярына Віславуха (1900-1968), падрыхтаваныя ім у канцы 1930-х гадоў, але на працягу доўгага часу ня ўведзеныя ў шырокі ўжытак. Яны маюць назвы:

    1) Нацыянальныя адносіны на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў;

    2) Нацыянальная свядомасць праваслаўнага насельніцтва, якое насяляе ўсходнія і паўночна-ўсходнія паветы Віленшчыны;

    3) Палякі і беларусы-каталікі на тэрыторыі Віленшчыны.

    Першая зь пералічаных прац, найаб'ёмнейшая і найгрунтоўнейшая паводле зьместу (яна ахоплівае ня толькі Віленшчыну, але й Наваградчыну), дапісвалася аўтарам у Вільні ўжо пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны. У 1940 годзе, яшчэ да савецкай акупацыі Літвы, рукапіс удалося пераслаць польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Румынію, дзякуючы чаму ў час вайны каштоўнае дасьледаваньне не загінула. Пасьля гэтая праца шмат дзесяцігодзьдзяў захоўвалася Ежы Гедройцем у Парыжы, а выдадзеная на мове арыгіналу (па-польску) была толькі ў 2013 годзе. Дзьве астатнія працы былі надрукаваныя ў 1938 і 1939 гадох, але малым накладам і пад грыфам "Сакрэтна". Да нашага часу захаваліся толькі лічаныя паасобнікі ў некаторых архівах і бібліятэках.

    Між тым гэтыя працы надзвычай важныя для разуменьня гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе міжваеннай Польшчы ды ўвогуле гісторыі Беларусі (гл. прадмову). Варта зазначыць, што дасьледчы калектыў пад кіраўніцтвам Віславуха абсьледаваў і праанкетаваў больш за 400 вёсак тагачаснага Віленскага й Наваградзкага ваяводзтваў, і гэтыя анкеты ў выданьні падрабязна цытуюцца (гл. геаграфічны паказьнік). Для краязнаўцаў (і ня толькі) такая крыніца проста неацэнная.   

    Цяпер жа кожны зможна пазнаёміцца з публікацыямі Севярына Віславуха ў перакладзе на беларускую мову!


← вярнуцца ў навіны