Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Улады абяцаюць выдаць новыя правілы дарожнага руху і па-беларуску

2018.07.10 0

Паводле svaboda.org Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у афіцыйным лісце ад свайго міністэрства на імя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў, старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім паабяцаў выдаць новыя правілы дарожнага руху і па-беларуску.

Як паведаміла паведаміла 9 ліпеня svaboda.org спн. Анісім: "Цяпер рыхтуюцца змены да правілаў дарожнага руху. Таму я і звярнулася да Шуневіча з прапановай: пасля таго, як новая рэдакцыя правілаў набудзе сілу закона, выдаць іх на беларускай мове. Адказ прыйшоў станоўчы: міністэрства гатовае да супрацы".

У ТБМ ужо ёсць першы досвед шасцігадовай даўніны выдання правіл дарожнага руху па-беларуску. Гэтае выданне і цяпер можна сцягнуць па вышэйпазначанай спасылцы.

"Я ведаю, хто мае гэтую беларускамоўную базу. І таму знайду асобаў, якія дапамогуць хуценька выдаць абноўленыя правілы", — упэўненая Алена Анісім.

Паводле матэрыяла Уладзімера Глода


← вярнуцца ў навіны