Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Старшыня ТБМ Алена Анісім пабывала на пасяджэнні камісіі па міжнародных справах Сейма Польшчы

2018.07.05 0

Учора, 4 ліпеня, спн. Алена Анісім, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і старшыня ТБМ, пабывала на пасяджэнні камісіі па міжнародных справах Сейма Польшчы, дзе адбыліся слуханні па грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Спн. Алена Анісім пасля сустрэчы распавяла журналісту Польскага радыё наступнае: "Падчас сустрэчы я падзякавала польскаму ўраду за тую падтрымку, якую ён аказвае СМІ і іншым праектам грамадзянскай супольнасці, у аснове якіх ляжыць пашырэнне ўжывання беларускай мовы ўнутры Беларусі. І я звярнула ўвагу на тое, што для нас беларуская мова з'яўляецца фактарам нацыянальнай бяспекі. Гэта паказалі і падзеі ва Украіне, і вопыт усіх дзяржаў, якія будуюцца на аснове нацыянальнай мовы і культуры. Гэта той цэмент, які фарміруе нацыю, нацыянальную ідэнтычнасць і забяспечвае ўстойлівае развіццё краіны".


← вярнуцца ў навіны