Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2018.07.06 0
ТБМ працягвае збор сродкаў на бягучую дзейнасць і на рамонт офіса праз ulej.by (https://ulej.by/project?id=718768).
Да канца кампаніі засталося 13 дзён. Усяго плануецца сабраць 3000 рублёў, за 13 дзён сабрана ўжо 87% ад першапачаткова запланаванай сумы (гэта 2612 рублёў). Падтрымала арганізацыю праз платформу 42 чалавекі (сярод якіх і заснавальнік tut.by Юрый Зісер, МТГ "RэZэрвацыЯ" - група перакладчыкаў, мэтай якіх з'яўляецца стварэнне якасных беларускіх лакалізацый камп'ютарных гульняў і многія іншыя, імёны якіх яшчэ будуць выстаўленыя на сайце). ТБМ выказвае падзяку ўсім, хто падтрымлівае справай і фінансава. Разам адолеем усё!