Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Распачынаецца новы сезон летняй "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым (абноўлена)

2019.07.03 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар. Выкарыстоўваецца без камерцыйных мэтаў.

У чацвер, 4 ліпеня, з 18:20 запрашаем на другія заняткі новага сезона "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкі рэктара "Універсітэта імя Ніла Гілевіча", Ганаровым старшынём ТБМ. 

Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх будуць Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец. Тэма другой сустрэчы "Старажытны Мсціслаў".

Таксама будуць ладзіцца прагляды гістарычных фільмаў і іх абмеркаванне.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 4 ліпеня ў 18:20. Уваход вольны.

← вярнуцца ў навіны