Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2018.06.17 0
У офісе ТБМ 12 чэрвеня адбылася прэзентацыя сайта Універсітэта імя Ніла Гілевіча і зборніка матэрыялаў канферэнцыі "Нацыянальны ўніверсітэт у ХХІ ст.: місія і выклікі".
Зборнік быў выдадзены па матэрыялах Міжнароднай канферэнцыі, якая прайшла ў Мінску 25-26 лістапада 2017 г. і змяшчае 15 артыкулаў выкладчыкаў і навукоўцаў. Сярод аўтараў ёсць нямала вядомых імёнаў: Ірына Дубянецкая, Аляксандр Мілінкевіч, Алег Трусаў, Уладзімір Колас і інш.