Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем у вандроўку Мінск – Княжыцы – Магілёў – Малая Багацькаўка – Мсціслаў – Пустынкі – Мінск

2018.05.28 0

Вандроўка ладзіцца з мэтай падтрымкі дзейнасці музея М. Гарэцкага і адбудзецца 17 чэрвеня (нядзеля).

Мінск – Княжыцы – Магілёў – Малая Багацькаўка – Мсціслаў – Пустынкі – Мінск

8.00 – Выезд з Мінску (ад музея 1-га з’езда РСДРП каля плошчы Перамогі).

10.00 – Княжыцы. Касцёл 18 ст.

10.45 – Транзіт па Магілёву (аўтобусная аглядная экскурсія).

12.30 – Малая Багацькаўка. Музей М.Гарэцкага.

14.20 – Мсціслаў. Наведванне Замкавай гары, Кармеліцкага касцёла. Пешая экскурсія па гістарычнаму цэнтру.

17.00 – Пустынкі. Праваслаўны кляштар 14-19 ст.

17.40 – Выезд у Мінск

22.00 – Прыезд у Мінск

Кошт: 40,00 рублёў. Кошт для сяброў ТБМ і дзяцей: 35,00  рублёў.

У кошт уваходзіць:

-        праезд на аўтобусе;

-        экскурсійнае суправаджэнне па маршруце.

Дадаткова аплачваецца:

-        уваходныя квіткі ў музеі (музей М.Гарэцкага дарослы – 1 рубель 20 капеек, дзіцячы – 80 капеек; Замкавая гара – 1 рубель 20 капеек);

-        харчаванне.

Экскурсавод: старшыня Магілёўскай арганізацыі ТБМ – Алег Дзячкоў.

Запіс і збор грошаў вядзецца да 11 чэрвеня ці да поўнага запаўнення аўтобуса. Кантактная асоба: старшыня Мінскай арганізацыі ТБМ Аляксандр Давідовіч (+375 29 276 08 06).

Запісацца і дамовіцца пра месца перадачы грошаў магчыма па вышэй прыведзенаму тэлефону, альбо 30 траўня з 18.00 да 19.00 і 7 чэрвеня з 18.00 да 18.30 у офісе ТБМ (г. Мінск, вул. Румянца, 13).


← вярнуцца ў навіны