Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Лёс зрабіў мяне паэтам”

2018.03.25 1

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 27 сакавіка 2018 года ў 18:00 на мерапрыемства “Лёс зрабіў мяне паэтам”, прысвечанае 115-годдзю з дня нараджэння Тодара Кляшторнага і 120-годдзю  з дня нараджэння Ізі Харыка ў рамках праекта “ЛіТэАрт”. Літаратурны музей ладзіць чарговую вечарыну праекта “ЛіТэАрт”, у якім спалучаюцца літаратура і тэатр, калі Слова ператвараецца ў Дзеянне. Дзень  вызначаны не выпадкова, бо 27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра (World Theatre Day). Міжнародны дзень тэатра – гэта не проста прафесійнае свята, гэта свята неабыякавых гледачоў.

Пісьменнікі Тодар Кляшторны і Ізі Харык – юбіляры гэтага года, абодва нарадзіліся ў сакавіку, Ізі Харык (Ісак Давыдавіч Харык) нарадзіўся 17 сакавіка 1898 года (паводле іншых крыніцаў – 6 сакавіка 1896 года) у мястэчку Зембін, Барысаўскага раёна, Мінскай вобласці, Тодар Кляшторны нарадзіўся 11 сакавіка 1903 года ў Парэччы, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці, абодва працавалі на ніве роднай літаратуры, абодва былі расстраляныя ў 1937 годзе… Шмат чаго не паспелі сказаць паэты. Таму праект “ЛіТэАрт” перагортвае старонкі твораў таленавітых пісьменнікаў.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры разам з прыхільнікамі творчасці паэтаў вырашылі аб’яднаць прыгажосць беларускага пісьменства і чытацкі талент. У вясновы вечар Вы зможаце адчуць смак роднага слова ў вершах юбіляраў  Тодара Кляшторнага і Ізі Харыка. Пра постаці творцаў і іх літаратурныя шляхі распавядзе паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль.

Будзе шамат вершаў і музычных эксперыментаў!

Уваход на мерапрыемства вольны.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры  

(вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: 334-56-21.

Куратар мерапрыемства:  навуковы супрацоўнік Алена Канапацкая.

Каментары

Госць 2018-03-28 10:43:45

Вершы Ізі Харыка ў перакладах на беларускую: http://belisrael.info/?p=12095 http://belisrael.info/?p=12232 http://belisrael.info/?p=12676


← вярнуцца ў навіны