Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2018.03.25 1
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 27 сакавіка 2018 года ў 18:00 на мерапрыемства “Лёс зрабіў мяне паэтам”, прысвечанае 115-годдзю з дня нараджэння Тодара Кляшторнага і 120-годдзю з дня нараджэння Ізі Харыка ў рамках праекта “ЛіТэАрт”. Літаратурны музей ладзіць чарговую вечарыну праекта “ЛіТэАрт”, у якім спалучаюцца літаратура і тэатр, калі Слова ператвараецца ў Дзеянне. Дзень вызначаны не выпадкова, бо 27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра (World Theatre Day). Міжнародны дзень тэатра – гэта не проста прафесійнае свята, гэта свята неабыякавых гледачоў.
Пісьменнікі Тодар Кляшторны і Ізі Харык – юбіляры гэтага года, абодва нарадзіліся ў сакавіку, Ізі Харык (Ісак Давыдавіч Харык) нарадзіўся 17 сакавіка 1898 года (паводле іншых крыніцаў – 6 сакавіка 1896 года) у мястэчку Зембін, Барысаўскага раёна, Мінскай вобласці, Тодар Кляшторны нарадзіўся 11 сакавіка 1903 года ў Парэччы, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці, абодва працавалі на ніве роднай літаратуры, абодва былі расстраляныя ў 1937 годзе… Шмат чаго не паспелі сказаць паэты. Таму праект “ЛіТэАрт” перагортвае старонкі твораў таленавітых пісьменнікаў.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры разам з прыхільнікамі творчасці паэтаў вырашылі аб’яднаць прыгажосць беларускага пісьменства і чытацкі талент. У вясновы вечар Вы зможаце адчуць смак роднага слова ў вершах юбіляраў Тодара Кляшторнага і Ізі Харыка. Пра постаці творцаў і іх літаратурныя шляхі распавядзе паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль.
Будзе шамат вершаў і музычных эксперыментаў!
Уваход на мерапрыемства вольны.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13).
Кантактны тэлефон: 334-56-21.
Куратар мерапрыемства: навуковы супрацоўнік Алена Канапацкая.
Каментары
Госць 2018-03-28 10:43:45
Вершы Ізі Харыка ў перакладах на беларускую: http://belisrael.info/?p=12095 http://belisrael.info/?p=12232 http://belisrael.info/?p=12676