Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

І хочацца, і колецца

2018.02.21 0

Намеснік старшыні ТБМ

Дзяніс Тушынскі

На дасланую ў аэрапорт петыцыю з патрабаваннем пашырыць выкарыстанне беларускай мовы прыйшоў адказ. З аднаго боку, аэрапорт “абураецца тым, што грамадства выбарча ведае заканадаўства і неабгрунтавана абвінавачвае прадпрыемства ў яго парушэнні”. Кіраўніцтва аэрапорта пакрыўдзілася настолькі, што не будзе адказваць на петыцыю на падобную тэму, калі яе дашле хтось з цяперашніх заяўнікаў. Праўда, у адказе іх чамусьці згадваецца толькі 978, хаця подпісаў сабрана было 1371.

З іншага боку, такая ўвага грамадскасці (хоць і не з самай прыемнай нагоды) кіраўніцтву, відавочна, прыемная, таму яно дзякуе за ўвагу да сваёй дзейнасці.

Што па сутнасці справы? Паведамляецца, што зараз беларуская мова ёсць ужо на ўсіх маніторах (раней на маленькіх не было), а таксама ў гукавых абвестках (таксама не было раней). Паведамляецца і аб запуску інтэрнэт-старонкі на беларускай мове. Ацаніць яе і параўнаць з рускамоўнай вы можаце самі. Цікава, што на рускамоўным сайце гэта старонка анансавана такім жа вялікім банэрам, як і кітайская - з нацыянальнымі сцягамі (ну, ясна - экзотыка!). У гэты ж час руская і англійская версія прадстаўлены традыцыйна - літарнымі кодамі.

Кіраўніцтва аэрапорта не згадвае ў адказе патрабавання ўжываць беларускую на ўсіх шыльдах і паказальніках (на момант звароту яна прысутнічала на невялікай іх частцы).


← вярнуцца ў навіны