Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем на прэзентацыю найлепшых выданняў серыі "Паэты планеты" з удзелам выдаўца Зміцера Коласа і перакладчыкаў

2018.02.05 0

У офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 7 лютага ў 18:45 адбудзецца прэзентацыя найлепшых з 33-х кніг унікальнай серыі "Паэты планеты" з удзелам выдаўца Зміцера Коласа і перакладчыкаў.
Выступяць Андрэй Хадановіч з чытаннем Уільяма Батлера Ейтса, Эмілі Дыкінсан, Шарля Бадлера, Юлія Таўбіна, Рыгора Барадуліна і Лявон Баршчэўскі, які прачытае творы Канстандзінаса Кавафіса, Хаіма Нахмана Бяліка, Міхая Эмінэску, Алеся Разанава.

Гэта ўнікальная магчымасць атрымаць кнігі з аўтографам перакладчыкаў узамен на невялікія ахвяраванні. Таксама будуць прэзентаваныя свежыя выданні! Уваход вольны.


← вярнуцца ў навіны