Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Мова на вышыні - але пытанні застаюцца

2018.01.30 0

Намеснік старшыні ТБМ

Дзяніс Тушынскі

Каля месяца доўжыўся збор подпісаў пад патрабаваннем выкарыстоўваць беларускую мову ў табло і на шыльдах і паказальніках Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Сабраны 1371 подпіс, што, увогуле, няшмат, бо ж кампанія была шырока рэкламавана ў сацыяльных сетках, пра яе напісалі як мінімум тры газеты (а ў ТБМ-а 6000 сяброў :). Карэспандэнты "Народнай волі" ўзялі інтэрв'ю ў прадстаўніцы аэрапорта Р. Саматханавай на падставе нашай петыцыі.

І вось - прыемная навіна. Падчас збору подпісаў аэрапорт пачаў выкарыстоўваць беларускую мову. Па стане на 10 студзеня мова была на вялікіх панарамных табло і дзесьці на трэцяй частцы інфармацыйных паказальнікаў другога паверха аэравакзала. Мовы не было на маленькіх электронных табло, на большасці шыльдаў і паказальнікаў і ў галасавых абвестках. Шыльдаў з беларускай мовай зумсім няма на першым паверсе і звонку.

Зараз мы чакаем адказу на дасланую петыцыю. Спадзяюся, там будзе растламачана, ці збіраецца аэрапорт змясціць беларускія надпісы паўсюдна. А пакуль, спадарства, вы можаце напісаць кіраўніцтву аэрапорта станоўчы водгук на з'яўленне беларускай мовы і патрабаванне выкарыстоўваць яе паўсюдна.

Генеральнаму дырэктару РУП "Нацыянальны аэрапорт "Мінск"

Дзмітрыю Шалікавічу Мелікяну

220054, г. Мінск, Нацыянальны аэрапорт "Мінск"

Не ўсё так добра Родная мова! Кітайская мова! Люблю кітайскую!

← вярнуцца ў навіны