Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Патрабуй ужываць беларускую мову ў Нацыянальным аэрапорце!

2017.12.29 2

Увосень 2017 года інфармацыя на шыльдах і табло Нацыянальнага аэрапорта пачала дублявацца на кітайскай мове. Дагэтуль яна змяшчалася на рускай і англійскай. Беларускую мову кіраўніцтва порта дадаваць не збіраецца, матывуючы гэта надуманымі нагодамі. Гэта адбываецца, нягледзячы на неаднаразовыя папярэднія звароты грамадзян.

З гэтай нагоды я стварыў петыцыю на сайце "Petitions.by Зручны горад". Калі ў ранейшых петыцыях проста заклікалі і прасілі, апелюючы да патрыятызму, маральнасці і здаровага сэнсу, то зараз зварот абгрунтоўваецца супярэчнасцю пазіцыі кіраўніцтва аэрапорта дзейнаму заканадаўству.

З сённяшняга дня пад петыцыяй можна падпісацца. Праз 26 дзён яна будзе накіравана адрасату. У НАС ЁСЦЬ 26 ДЗЁН, каб рэальна паўплываць на сітуацыю!

Што вы можаце зрабіць:

1. Пастаўце подпіс самі.

2. Падзяліцеся спасылкай на петыцыю ў сацыяльных сетках.

3. Заклікайце падпісацца сваякоў, сяброў і знаёмых!

Намеснік старшыні ТБМ

Дзяніс Тушынскі

 

Каментары

Госць 2018-01-05 21:29:47

Ну, што сідзім? Ужо зусім няшмат засталося да 1000 подпісаў. Дзе 6000 сяброў ТБМ?

Госць 2018-01-07 14:33:26

Мову пачалі ўжываць. Журналісты нават заўважылі на табло памылкі ў словах па-беларуску... хаця ў трох з чатырох выпадкаў памылак і не было.


← вярнуцца ў навіны