Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшаў “Верасень” №17

2017.12.21 0

Выйшаў з друку чарговы, cямнаццаты па ліку,  нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Лізаветы Дзеручэнка, Насці Падрабінкінай, Алены Быкавай,  Крысціны Башарымавай, Кацярыны Массэ, Крысціны Баранавай, Надзеі Філон, Таццяны Крэнь, Людмілы Шчэрбы, Святланы Куль, Тамары Аўсяннікавай, Васіля Зуёнка.

Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Сяргея Белаяра, Валянціны Пісарчык, Анатоля Бароўскага.

У раздзеле “Пераклады” друкуюцца вершы Сібілы Алерама, перакладзеныя з італьянскай мовы Аксанай Данільчык.

Раздзел “Крытыка” адкрывае "вясёлкавае" эсэ Васіля Дранько-Майсюка, прысвечанае Марку Шагалу. Аб сваім "шляху да Беларусі" распавядае ў гутарцы з Эдуардам Акуліным старшыня культурніцкага фонду "Вяртанне"  Павел Падкарытаў. Працягваюцца друкавацца запісы "з памятнай кніжкі" Леаніда Дранько-Майсюка. Сакрэтамі музычнай творчасці ў гутарцы з Аленай Масцеравай дзеліцца гурт "Haina". "Дыярыуш беларускага падарожніка" прапануе чытачам часопіса Юры Кур'яновіч. Творчы "ціск" маладой беларускай літаратуры замярае ў сваім аналітычным артыкуле літаратуразнаўца Эдуард Дубянецкі. З чарговай рэцэнзіяй на новы раман Людмілы Шчэрбы "Урб@н.М: Адзін дзень майго жыцця" выступае крытык Анатоль Трафімчык.

Вокладка нумара -- Дар'я Бунеева. Мастацкае афармленне -- Валерыя Праслава. Ілюстрацыі --  Ігар Свянціцкі.

Пытайце “Верасень” № 17 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

 


← вярнуцца ў навіны