Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Часопісу “Культура. Нацыя” споўнілася 5 гадоў. Выйшаў 20-ты нумар!

2017.12.18 0

Рэдакцыя часопіса “Культура. Нацыя” шчыра віншуе з Калядамі і Новым годам і можа ганарыцца тым, што часопісу споўнілася 5 гадоў. Ён быў заснаваны ў снежні 2012 года і ад таго часу выходзіў рэгулярна, кожныя тры месяцы, 4 нумары на год. Цяпер выйшаў  20-ты нумар часопіса. За пяць прайшоўшых гадоў на старонках часопіса друкаваліся арыгінальныя матэрыялы 29 аўтараў. Усяго апублікавана 119 арыгінальных артыкулаў. Агульны аб'ём часопіса склаў каля 1400 старонак, г.зн. у сярэднім кожны нумар выходзіў на 70 старонках.

Часопіс "Культура. Нацыя" змяшчаецца на сайце www.sakavik.net , на якім дадаткова за пяць гадоў было размешчана 936 матэрыялаў з іншых сайтаў, часопісаў і газет. У наш высокаінфармацыйны век можна знайсці даволі шмат беларускамоўных сайтаў. Тым не менш, сайт таксама знайшоў сваю аўдыторыю. За пяць гадоў сайт і часопіс наведалі больш за 16.600 чытачоў (з больш за 30.700 праглядамі). Большасьць чытачоў паходзяць з Беларусі (56.2%).


← вярнуцца ў навіны