Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2017.12.09 0
Прэзентацыю кнігі Станіслава Рудовіча і Валерыя Герасімава да 100-годдзя Ўсебеларускага з'езда 1917 г. "Іх звала Беларусь святая", якая адбылася 5 снежня ў офісе ТБМ, наведала некалькі дзясяткаў чалавек.
Падчас мерапрыемства адбыліся выступы аўтараў, сярод прысутных былі вядомыя асобы, грамадскія і палітычныя дзеячы: мастак Мікола Купава, палітык Рыгор Кастусёў, навуковец Мікола Савіцкі і іншыя. Адкрывалі прэзентацыю Старшыня ТБМ Алена Анісім і Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў.