Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча “Мазаіка жыцця”

2017.12.03 0

У Прэс-клубе (вул. В. Харужай, 3-601, 6-ы паверх) 19 снежня ў 17.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра ТамковічаМазаіка жыцця”. Вядучая імпрэзы — Заслужаная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. Музычная аранжыроўка — Сяргей Башлыкевіч.

На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць многія вядомыя беларускія культурныя і палітычныя дзеячы (чые аповеды праілюстраваныя здымкамі з сямейных альбомаў): Алена Анісім, Зміцер Вайцюшкевіч, Адам Глобус, Ірына Дубянецкая , Максім Жбанкоў, Кася Камоцкая, Віктар Марціновіч, Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Сяргей Харэўскі, Віктар Шалкевіч і многія іншыя.

Больш інфармацыі па спасылцы budzma.by.


← вярнуцца ў навіны