Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Праграмісты пры падтрымцы сяброў руху "Дзея" запусцілі сайт-каталог месцаў, дзе шануюць беларускую мову

2017.11.28 0

  Выява мае ілюстрацыйны характар.

Нядаўна з'явіўся новы сайт-каталог say.by, у якім можна знайсці спіс часткова ці цалкам беларускамоўных бізнэсаў, кампаній, паслуг. У праекце ўдзельнічае 5 чалавек, ініцыятыву якіх падтрымалі сябры руху "Дзея". Каталог дазваляе шукаць "месцы, дзе шануюць мову" побач з сабой на мапе. Разам з сайтам svaje.by, які таксама з'яўляецца каталогам прадпрыемстваў з падтрымкай беларускай мовы, анлайн-каталогаў беларускамоўных сэрвісаў цяпер два. Каб трапіць у спіс say.by, можна самастойна дадацца ў каталог пасля рэгістрацыі (рэгіструюцца толькі тыя, хто падтрымлівае беларускую мову ў бізнэсе), а каб трапіць у каталог svaje.by, неабходна запоўніць форму.

Калі ж Вы толькі збіраецеся зрабіць свой бізнэс беларускамоўным, то па бясплатную дапамогу можна звярнуцца на рэсурсы nabyvaj.by ці  movananova.by.


← вярнуцца ў навіны