Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Конкурс для творчых і крэатыўных ад моладзі Руху «За Свабоду» да 100-годдзя БНР

2017.11.20 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар. Крыніца фота па спасылцы. На фота прынт байкі stigmata "Герб БНР"

Моладзь Руху «За Свабоду» абвяшчае творчы конкурс на самую крэатыўную працу з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Арганізатары прапануюць удзельнікам падзяліцца сваім бачаннем Беларусі ды напісаць эсэй ці верш, стварыць кліп, фота, альбо любы іншы твор на тэму «Беларусь – гэта...» ў адным з наступных фарматаў: 
- тэкст (эсэй, верш, апавяданне і інш.); 
- графіка (прынт, плакат, карцінка, мем, інфаграфіка, малюнак і інш.); 
- відэа (фільм, кліп, вірусны ролік і інш.); 
- аўдыё (песня, музычная кампазіцыя, чытанне і інш.); 
- фота (пастановачнае, рэпартажнае і інш.). 

Аўтары лепшых прац у кожнай катэгорыі будуць узнагароджаны спецыяльным сертыфікатам і каштоўнымі падарункамі. Найбольш цікавыя працы будуць апублікаваны арганізатарамі ў медыя. 

Для ўдзелу ў конкурсе трэба даслаць сваю працу да 25 студзеня 2018 года на мэйл MoladzRZS@gmail.com з пазнакай тэмы «Беларусь – гэта...».


← вярнуцца ў навіны