Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Лісты ТБМ уладам з прапановамі аб ушанаванні памяці Адама Кіркора і Казіміра Семяновіча

2017.11.18 0

 Выява Адама Кіркора мае ілюстрацыйны характар.

Днямі ТБМ даслала лісты ў Адміністрацыю Прэзідэнта і Міністэрства культуры з прапановамі аб ушанаванні памяці Адама Кіркора і Казіміра Семяновіча, а таксама аб размяшчэнні інфармацыі на дзяржаўнай беларускай мове ў экспазіцыі Косаўскага палаца. Азнаёміцца з лістамі можна далей.

17 лістапада 2017 г. № 113

Н.І.Качанавай

Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

Аб ушанаванні памяці

Адама Кіркора

 Шаноўная Наталля Іванаўна!

У наступным годзе споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Адама Кіркора, вядомага беларускага краязнаўца, археолага, гісторыка і выдаўца, аўтара 3-га тома Энцыклапедыі “Живописная Россия”, які цалкам прысвечаны Беларусі.

У сувязі з гэтым мы прапануем:

1)    Надаць імя Адама Кіркора аднаму з беларускіх музеяў.

2)    Выдаць паштовую марку і адпаведны канверт у гонар А.Кіркора.

3)    Даручыць Нацыянальнаму Банку Беларусі выдаць з гэтай нагоды юбілейную манету.

4)    Надаць імя Адама Кіркора адной з вуліц нашай сталіцы.

 З павагай,

Старшыня ТБМ                                                                               А.Анісім

 

 

17 лістапада 2017 г. № 114

 Ю.П. Бондару

Міністру культуры

Рэспублікі Беларусь

Пр. Пераможцаў, 11 
220004, Мінск

Аб ушанаванні памяці

Казіміра Семяновіча

Шаноўны Юрый Паўлавіч!

Асоба Казіміра Семяновіча займае значнае месца ў нашай гісторыі. Чалавек, які першым у свеце распрацаваў тэорыю ракетнай зброі, заслугоўвае значна большага ўшанавання, чым зараз.

У сувязі з гэтым просім уключыць у план Вашага Міністэрства распрацоўку і ўсталяванне ў г. Мінску помніка нашаму знакамітаму земляку. Адным з месцаў для размяшчэння помніка можа быць сквер насупраць Дома Афіцэраў у цэнтры нашай сталіцы.

Даводзім таксама да Вашага ведама, што праект гэтага помніка ўжо распрацаваў вядомы беларускі скульптар Іван Місько.

З павагай,

Старшыня ТБМ                                                                             А.Анісім

 

17 лістапада 2017 г. № 115

Ю.П. Бондару

Міністру культуры

Рэспублікі Беларусь

Пр. Пераможцаў, 11 
220004, Мінск

Аб размяшчэнні інфармацыі

на дзяржаўнай беларускай мове

ў экспазіцыі ў Косаве

Шаноўны Юрый Паўлавіч!

У сродках масавай інфармацыі шырока асвятлялася адкрыццё экспазіцыі ў Косаўскім палацы. Пры гэтым адзначаецца, што інфармацыя на дзяржаўнай беларускай мове адсутнічае.

У сувязі з гэтым прапануем Вам прыняць неабходныя захады для таго, каб у Косаўскім палацы з’явілася ўся інфармацыя на дзяржаўнай беларускай мове.

Спадзяемся, што ва ўстановах культуры, якія падпарадкоўваюцца Вашаму Міністэрству, больш не будзе такіх выпадкаў ігнаравання дзяржаўнай беларускай мовы.

З павагай,

Старшыня ТБМ                                                                                 А.Анісім

 

 


← вярнуцца ў навіны