Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі "Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі"

2017.11.04 3

 Выява мае ілюстрацыйны характар.

Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і Аргкамітэт Універсітэта "Альбарутэнія"запрашаюць да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі "Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі"

Канферэнцыя адбудзецца 25 - 26 лістапада 2017 года ў Мінску. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў: 9.00, 25 лістапада 2017 года. Месца правядзення:  Гатэль "Crowne Plaza", вул. Кірава, 13.

Якім павінен быць нацыянальны універсітэт сёння? У чым яго прызначэнне? Якім чынам нацыянальная  ідэнтычнасць і сучасныя нацыянальныя мовы спалучаюцца з выклікам  інтэрнацыяналізацыі  ў вышэйшай адукацыі? Як арганізаваць навуковыя даследаванні і прымяняць сучасныя дыдактычныя тэхналогіі? Як рэалізаваць прынцыпы універсітэцкай аўтаноміі ў сучаснай Беларусі. І, галоўнае, калі ж насамрэч паўстане нацыянальны ўніверсітэт? Знайсці адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні - ёсць мэтай канферэнцыі "Нацыянальны ўніверсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі".   

Пытанні для абмеркавання:

·         Місія нацыянальнага ўніверсітэта ў 21-ым стагоддзі: case Беларусі

·         Мова, ідэнтычнасць і вышэйшая адукацыя ў сучаснай Беларусі

·         Інтэрнацыяналізацыя і нацыянальны ўніверсітэт: пазітыўны досвед Польшчы,  Украіны ды іншых краін

·         Нацыянальны ўніверсітэт як даследчыцкі ўніверсітэт

·         Нацыянальны ўніверсітэт у Беларусі і Балонскі працэс: каштоўнасці і інструменты

·         Нацыянальны ўніверсітэт у Беларусі і найноўшыя навучальныя тэхналогіі

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца беларускія і міжнародныя эксперты ў сферы адукацыі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і афіцыйных структур, ініцыятыўныя студэнты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі, усе, хто зацікаўлены ў стварэнні ў Беларусі сучаснага нацыянальнага ўніверсітэта.

Кожнаму ўдзельніку даецца магчымасць прадставіць даклад або паведамленне па вышэйазначаных праблемах. Для ўдзелу ў адборы дакладаў неабходна запоўніць фармуляр рэгістрацыі. Аргкамітэт мае абмежаваную магчымасць кампенсаваць замежным і іншагароднім аўтарам адабраных дакладаў выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі.

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца да 18 лістапада 2017 па электронным адрасе: siadziba@gmail.com  (з пазнакай: канферэнцыя)

Для гэтага неабходна запоўніць заяўку (гл. дадатак), а таксама даслаць кароткі тэкст анатацыі паведамлення, памерам не больш за 200 словаў.

ЗАЯЎКА

для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі "Нацыянальны універсітэт у 21-ым стагоддзі: місія і выклікі"

Імя:

Прозвішча:

Месца працы і пасада:

Назва паведамлення: 

Ці патрэбна Вам кампенсацыя транспартных выдаткаў?

Калі патрэбна, назавіце, калі ласка, іх суму............

Ці патрэбна Вам пражыванне ў Мінску пад час канферэнцыі?

Кантакты:

Е-mail:

нумар тэлефона

іншае (Skype, Viber і г. д.)

Каментары

Госць 2017-11-04 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2017-11-05 00:00:00

Для арганізацыі новага ўн-та патрэбныя перадусім кадры і грошы.

Госць 2017-11-05 00:00:00

Спадарства! Мерапрыемства вельмі слаба анансавана ў СМІ. Паглядзеў, на якіх яшчэ рэсурсах ёсць паведамленні пра канферэнцыю - аказваецца, што, акрамя сайта Таварыства, пра яе згадвае толькі nastaunik.info.


← вярнуцца ў навіны