Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшоў ХІІІ з'езд ТБМ. Абранае новае кіраўніцтва

2017.10.30 0

На ХІІІ з'ездзе ТБМ, які прайшоў у нядзелю 29 кастрычніка ў Менску, новай старшынёй арганізацыі была абраная спн. Алена Анісім, ганаровым старшынём - былы старшыня ТБМ сп. Алег Трусаў. Са справаздачай за 2014-2017 гг. сп. Алега Трусава можна азнаёміцца тут.

Першым намеснікам старшыні стаў Уладзімір Колас, намеснікамі старшыні сталі Дзяніс Тушынскі, Алесь Давідовіч і Станіслаў Суднік.

Са 124 вылучаных арганізацыямі ТБМ дэлегатаў на з'езд прыехала 100, кворум адбыўся.

З вітальным словам выступілі амбасадары Украіны і Чэшскай Рэспубікі, вітальнае слова паверанага ў справах ЗША было зачытана.

Рэдактарам газеты "Наша слова" быў зацверджаны Станіслаў Суднік, рэдкалегія была пакінутая ў ранейшым складзе.

Быў абраны новы склад Рады, Сакратарыята, прынятыя пастановы і рэзалюцыі.

Пасля абрання Рады адбылося і першае яе паседжанне, на якім былі ўнесеныя прапановы ў план дзейнасці ТБМ на 2018 год.

У склад новай Рады ўвайшло 37 сяброў:

  1. Азёма Уладзімір Пятровіч (кантралёр службы бяспекі ў Міжнародным універсітэце МІТСО);
  2. Акулін Эдуард Аляксандравіч (паэт, музыка, галоўны рэдактар часопіса "Верасень");
  3. Анісім Алена Мікалаеўна (дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у складзе Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы);
  4. Арлоў Уладзімір Аляксеевіч (гісторык, пісьменнік);
  5. Аўласевіч Алеся Дзянісаўна (кіраўнічка Цэнтра беларускай мовы ў Гомелі);
  6. Бабіч Юрый Міхайлавіч (дацэнт у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава);
  7. Багданкевіч Святлана Мікалаеўна (паэтка, пенсіянерка);
  8. Бажок Юлія Анатольеўна (мал. навуковая супрацоўніца сектара этналінгвістыкі і фальклору Інст-та мовы і літ-ры НАН Беларусі);
  9. Булавацкі Міхась Пятровіч (матэматык, пенсіянер);
  10. Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч (акадэмік НАНБ і РАН (Расійскай Акадэміі Навук), старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі);
  11. Давідовіч Алесь Анатольевіч (галоўны спецыяліст цэнтральнага сховішча Нацбанка РБ);
  12. Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч (ТДА “Крокус”, экскурсавод);
  13. Завальнюк Уладзіслаў Мацвеевіч (святар);
  14. Запрудскі Сяргей Мікалаевіч (дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ);
  15. Колас Уладзімір Георгіевіч (заснавальнік і кіраўнік Беларускага гуманітарнага ліцэя);
  16. Крой Аляксандр Ільіч (“Радыёхваля”);
  17. Крук Валянціна Іосіфаўна (Полацкі цэнтр рамёстваў і нацыянальнай культуры);
  18. Кручкоў Сяргей Мікалаевіч (індывідуальны прадпрымальнік);
  19. Лагвінец Аляксандр Іванавіч (заснавальнік грамадскага руху "Дзея");
  20. Марачкін Аляксей Антонавіч (мастак, пенсіянер);
  21. Мухіна Леанарда Станіславаўна (настаўніца польскай мовы гімназіі №23 г. Менска);
  22. Навумчык Іосіф Адамавіч (пенсіянер);
  23. Нагорны Юрый Аляксандравіч (пенсіянер);
  24. Несцярук Аркадзь Вітальевіч (выкладчык Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа);
  25. Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч (прафесар кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Купалы);
  26. Раманцэвіч Валянціна Карлаўна (пенсіянерка);
  27. Родзік Анатоль Леанідавіч (пенсіянер);
  28. Рымша Алесь Георгіевіч (аддзел па фізічнай культуры, спорце і турызме);
  29. Сакалова Алена Георгіеўна (выкладчыца англ. мовы Віцебскага індустр.-пед. каледжа);
  30. Санько Зміцер Хведаравіч (галоўны рэдактар выдавецтва "Тэхналогія");
  31. Суднік Станіслаў Вацлававіч (дырэктар ўстановы “Выдавецкі дом ТБМ”);
  32. Таўгень Людвіка Станіславаўна (настаўніца гімназіі №1 г. Валожына);
  33. Трусаў Алег Анатольевіч (БДУКіМ, дацэнт, кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства);
  34. Тушынскі Дзяніс Міхайлавіч (выкладчык кафедры псіхалогіі БДПУ);
  35. Цыхун Генадзь Апанасавіч (ін-т мовы і літаратуры НАН Беларусі, гал. навуковы супрац. аддзела славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства);
  36. Чэчат Алесь Віктаравіч (выкладчык лінгвістычнага каледжа МДЛУ);
  37. Шык Кірыл Іванавіч (выкладчык БДУКіМ).

 

У склад Сакратарыята ўвайшло 12 сяброў: 

  1. Азёма Уладзімір Пятровіч (кантралёр службы бяспекі ў Міжнародным універсітэце МІТСО);
  2. Акулін Эдуард Аляксандравіч (паэт, музыка, галоўны рэдактар часопіса "Верасень");
  3. Анісім Алена Мікалаеўна (дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у складзе Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы);
  4. Багданкевіч Святлана Мікалаеўна (паэтка, пенсіянерка);
  5. Бажок Юлія Анатольеўна (мал. навуковая супрацоўніца сектара этналінгвістыкі і фальклору Інст-та мовы і літ-ры НАН Беларусі);
  6. Давідовіч Алесь Анатольевіч (галоўны спецыяліст цэнтральнага сховішча Нацбанка РБ);
  7. Кручкоў Сяргей Мікалаевіч (індывідуальны прадпрымальнік);
  8. Лагвінец Аляксандр Іванавіч (заснавальнік грамадскага руху "Дзея");
  9. Мухіна Леанарда Станіславаўна (настаўніца польскай мовы гімназіі №23 г. Менска);
  10. Трусаў Алег Анатольевіч (БДУКіМ, дацэнт, кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства);
  11. Тушынскі Дзяніс Міхайлавіч (выкладчык кафедры псіхалогіі БДПУ);
  12. Чэчат Алесь Віктаравіч (выкладчык лінгвістычнага каледжа МДЛУ).

 


← вярнуцца ў навіны