Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Белдзяржфілармонія запрашае на сваё 80-годдзе

2017.10.09 0

  Выява мае ілюстрацыйны характар.

На сваё 80-годдзе 24 кастрычніка а 19:00 Белдзяржфілармонія (пр. Незалежнасці, 50) запрашае на тэатральна-канцэртную імпрэзу "Мне светла..."

І аддзяленне:
Прэм’ера! Монаспектакль “МАМА”

паводле Р. Барадуліна і К. Чапэка
Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, выканаўца – Галіна Дзягілева
Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў. Кампазітар – Алег Залётнеў
Аранжыроўка і запіс музыкі – Велімір Залётнеў
Кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі – Зміцер Ермаловіч-Дашчынскі.


Падставай для аўтарскага выказвання з’яўляецца п'еса “Маці” сусветна вядомага
чэшскага драматурга Карэла Чапэка і вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна,
якія ён прысвяціў сваёй Маме…


Падзеі, сюжэт спектакля адбываюцца ўжо ў мінулым, таму так натуральна
ўспрымаюцца сны і ўспаміны Маці, яе размовы з сынамі, поўныя пяшчоты і клопату…
Гераіня выглядае настолькі мудрай і ўнутрана моцнай, што нам складана паверыць у тое,
што яна можа быць слабой, сумнявацца або мець патрэбу ў дапамозе.
Спектакль сцвярджае, што насамрэч смерці няма… ёсць толькі бясконцая Любоў.


II аддзяленне:
Рэтраспектыва спектакляў Тэатра “Зніч”. Канцэртная праграма з удзелам
калектываў Белдзяржфілармоніі, артыстаў, літаратараў, сяброў тэатра


Рэжысёр-пастаноўшчык імпрэзы – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ніна Осіпава
Дырэктар-мастацкі кіраўнік Тэатра “Зніч” – Галіна Дзягілева

Даведкі па тэлефонах: + 375 (17) 331-75-53, + 375 (29) 677-87-16,
+ 375 (33) 601-77-70, + 375 (29) 155-08-97



← вярнуцца ў навіны