Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Як будзе праходзіць З'езд ТБМ

2017.10.12 0

ХІІІ З'езд ТБМ адбудзецца ў вялікай залі на першым паверсе па адрасе г. Мінск, пр. газ. "Праўда", 11, дзе месціцца цэнтр Ё. Раў (ад ст. м. "Пятроўшчына" 5-10 хвілін пешкі).

Рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей будзе праходзіць з 9:00 да 10:25. Падчас рэгістрацыі дэлегаты З'езда павінны прад'явіць пасведчанні сябра ТБМ (калі яшчэ не маеце пасведчанне, то просім тэрмінова запоўніць анкету дэлегата і даслаць разам з сваім здымкам у офіс ТБМ). Пасля прад'яўлення пасведчання дэлегаты атрымаюць неабходныя паперы, у тым ліку мандат і талон-пропуск на абед.

Усе заўвагі па рэзалюцыях і заявах З'езда, праекты якіх ужо надрукаваныя ў газеце "Наша слова" і выстаўленыя на партале ТБМ, павінны падавацца толькі ў раздрукаваным выглядзе ў Сакратарыят З'езда, альбо непасрэдна ў рэдакцыйную камісію да 13:00 (пасля гэтага часу заўвагі ўжо прымацца не будуць).

Усе дакументы З'езда прымаюцца за аснову, альбо цалкам. Калі будзе неабходнасць, то З'езд даручыць рэдакцыйнай камісіі дапрацаваць прынятыя за аснову праекты і ў трохдзённы тэрмін перадаць іх у смі як канчатковыя.

Калі ж некаторыя дэлегаты З'езда хочуць прапанаваць свае рэзалюцыі, то неабходна самастойна раздрукаваць іх колькасцю 100 асобнікаў кожная (адпаведна колькасці дэлегатаў З'езда) і перадаць падчас рэгістрацыі раздрукаваныя матэрыялы рэгістрацыйнай групе для распаўсюду з іншымі дакументамі З'езда.

Аплата праязных дакументаў дэлегатам З'езда будзе адбывацца адразу пасля заканчэння З'езда. Тыя, хто хоча атрымаць кампенсацыю за праезд, павінны прадаставіць білет да Мінска і ксеракопію білета на зваротны шлях (зробленую загадзя самастойна).

Сакратарыят ТБМ


← вярнуцца ў навіны