Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На першыя заняткі па ўкраінскай мове ў офісе ТБМ сабралася больш за 50 чалавек

2017.10.07 0

  Выявы з сайта nn.by

Менскі офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13) 6 кастрычніка змясціў больша за 50 чалавек агулам. На бясплатныя курсы ўкраінскай запісалася больш за 70 чалавек, таму арганізатар курсаў Ягор Дзьобік падзяліў плынь на 3 групы. 6 кастрычніка у ТБМ праходзілі заняткі для 2 груп (адна а 18:00, другая а 19:30) і агулам курсы наведала больш за 50 чалавек. Спадзяёмся, што такі наплыў будзе і на настыпных занятках.

На адкрыцці курсаў прысутнічаў і вітаў наведвальнікаў амбасадар Украіны ў Беларусі сп. Ігар Кізім, старшыня ТБМ сп. Алег Трусаў і Першая намесніца старшыні ТБМ спн. Алена Анісім.


← вярнуцца ў навіны