Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларуская мова ў беларускім гандлі: Празмернае ўжыванне піва шкодзіць вашаму здароўю (абноўлена)

2017.10.05 0

ААТ "Крыніца" запусціла лімітаваную серыю піва "Легенды Менску" да 950-годдзя г. Менска, бляшанка да якога аформленая па-беларуску, прычым надпіс пра шкоду здароўю таксама выкананы па-беларуску. Але цешыць не толькі гэта. Прыемнае само афармленне і тое, што на адным баку бляшанкі размешчаная нейкая легенда пра Менск (на далучаных фота можна ўбачыць, напрыклад, легенду "Прывід мясцовай ратушы").

ААТ "Аліварыя" выпусціла піва "Алiварыя Дзясятка. Зварана фанатамi". Піва аформленае ў фанацкай упакоўцы фанатаў хакейнага клуба "Дынама", таксама аформленае па-беларуску.

ААТ "Лідскае піва" выпусціла ў серыі піва "Менскае" лімітаваную спецыяльную серыю "1918" да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года са сталіцай незалежнай дзяржавы ў Менску.


← вярнуцца ў навіны