Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Салігорская гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

Памяці Уладзіміра Масакоўскага. Пайшоў ад нас БЕЛАРУС...

2017.08.30 0

Днямі памёр Уладзімір Масакоўскі, былы кіраўнік Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ, актыўны сябра арганізацыі, адданы працаўнік ААТ "Беларуськалій". Сакратарыят ТБМ спачувае сваякам і блізкім сп. Уладзіміра.

Уладзімір Масакоўскі з самага пачатку перамен у Беларусі мроіў аб суверэнітэце сваёй дзяржавы. Будучы інжынерным работнікам, Уладзімір рабіў працоўныя справаздачы выключна на роднай мове, стаў адным з першых сяброў Беларускага Народнага Фронту, Незалежнага прафсаюза гарнякоў Беларусі, сябрам РГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Уладзімір пісаў вершы, збіраў матэрыялы па гісторыі роднага краю, збіраўся выдаць кнігу...

Светлая памяць аб гэтым чалавеку захаваецца ў сэрцах людзей, з якімі Уладзімір працаваў на карысць нашай Бацькаўшчыны.

Сябры ТБМ Салігорска


← вярнуцца ў навіны