Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2017.07.24 0
Выйшаў з друку шаснаццаты па ліку нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Вікторыі Смолка, Аліны Паўлоўскай, Марыі Бадзей, Веранікі Міхалёвай, Марыны Валасар, Ганны Рудак, Антаніны Хатэнкі і інш.
Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Аляксея Палачанскага, Таццяны Казановіч, Яўгена Мартыновіча, Аляксандра Труса, Паўла Ляхновіча, Вінцэся Мудрова.
У раздзеле “Пераклады” друкуюцца вершы і ўспаміны.
Таксама насычаныя раздзелы "Драматургія" і "Крытыка".
Пытайце “Верасень” № 16 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com