Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Шыкоўныя нататнікі да 500-годдзя беларускага кнігадруку, якія будуць выдадзеныя толькі агульнымі намаганнямі. Падтрымайма!

2017.07.23 0

Сябры ТБМ ужо пачалі падтрымліваць варты праект! Infographer.by у межах кампаніі Чытаем Беларускую пачаў збор сродкаў для выдання лімітаванага выпуску нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку.

Плануецца выпуск серыі з 6 нататнікаў, на якіх будуць прадстаўлены матывацыйныя цытаты з арыгінальнымі выявамі іх аўтараў: Францыск Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч. Паглядзець памеры ахвяраванняў і больш падрабязна пра падарункі можна па спасылцы.

«Мы паставілі перад сабой задачу выпусціць серыю прыгожых, цікавых нататнікаў з якасным дызайнам, якія будзе прыемна выкарыстоўваць любому беларусу, і разам з тым адзначыць знамянальную падзею ‒ 500-годдзе беларускага кнігадруку.» ‒ Кажа кіраўнік праекта Кірыл Стаселька.

Падтрымаць кампанію па зборы сродкаў і разам з тым зрабіць перадзамову нататніка або ўсёй серыі можна па спасылцы: https://www.talaka.by/projects/2096/overview

Чытаем беларускую ‒ культурніцкая кампанія па папулярызацыі беларускай літаратуры. Сачыць за кампаніяй можна ў сацыяльных сетках:

https://vk.com/chytajem

https://www.facebook.com/chytajem/

https://www.instagram.com/chytajem/

Infographer.by ‒ першы візуальны часопіс пра Беларусь, усе матэрыялы якога прадстаўлены ў фармаце статычнай і відэа інфаграфікі. Сачыць за кампаніяй можна ў сацыяльных сетках:

https://vk.com/infographerby

https://www.facebook.com/infographerby/

https://twitter.com/InfographerBy

 


← вярнуцца ў навіны